«Жанчыны вааружылісь коллямі і ідуць на нас у наступленне…» «Бабскія бунты» ў БССР у пачатку 1930-х гг.

Description
«Жанчыны вааружылісь коллямі і ідуць на нас у наступленне…» «Бабскія бунты» ў БССР у пачатку 1930-х гг.

Please download to get full document.

View again

of 12
All materials on our website are shared by users. If you have any questions about copyright issues, please report us to resolve them. We are always happy to assist you.
Information
Category:

Books - Non-fiction

Publish on:

Views: 2 | Pages: 12

Extension: PDF | Download: 0

Share
Tags
Transcript
  «Жанчыны вааруЖылісь коллямі і ідуць на нас у наступленне…»  arche 12 2011 1 ірына раманава «Ж ж       …» «Бабскія бунты» ў БССР у пачатку 1930-х гг. З сярэдзіны 1929 г. у БССР, як і па ўсім СССР, значна актывізавалася правядзенне палітыкі калектывізацыі вёскі. Калі да сярэдзіны 1929 г. у калгасы ўступілі толькі 1,4% сялянскіх гаспадарак, то да 1 сакавіка 1930 г. — 58% 1 . У Мазырскім, Петрыкаўскім, Лельчыцкім, Тураўскім і Жыткавіцкім раёнах працэнт калектывізацыі вясной 1930 г. быў даведзены да 90% 2 ! Адначасова праводзілася іншая, не менш фатальная паводле сваіх наступстваў акцыя — «ліквідацыя кулацтва як класа» 3 .Паводле самой ідэі калгаснай гаспадаркі, пры ўступленні ў калгас кожны селянін павінен быў унесці свой паявы ўзнос: увесь наяўны сельскагаспадарчы інвентар, гаспадарчыя пабудовы, цяглавую і буйную рагатую жывёлу, свой - скую птушку. Натуральна, што такое абагульненне ва ўмовах не добраахвот - най, а гвалтоўнай калектывізацыі разглядалася сялянамі як рабаўніцтва. Адказ сялянства на калектывізацыю быў радыкальны — пачалася жор - сткая барацьба супраць бальшавіцкіх пераўтварэнняў на вёсцы. Першая ма  - гутная хваля антыкалгаснага руху пачалася ў канцы 1929 г., а свайго апа  - гею выступленні дасягнулі ў сакавіку 1930 г. У 1929 г. на тэрыторыі СССР было зарэгістравана 1307 мяцяжоў 4 , а ў 1930 г. адбылося не менш за 13 760 выступленняў, у якіх удзельнічалі 3,37 млн. чалавек 5 . Гэта было найбуйнейшае з часоў Грамадзянскай вайны паўстанне супраць савецкай улады 6 . У БССР, Ірына Раманава  — гісторык. Займаецца гісторыяй Беларусі 1920—1930-х гг., спецыялізуецца на ўзаемаадносінах грамадства і савецкай улады, а таксама гісторыі штодзённасці, вуснай гісторыі. Апошняя публікацыя ў «ARCHE» — «Беларусь пера-жывае бурнае нацыянальнае адраджэнне пад уплывам камуністаў: Акадэмічная канферэнцыя 1926 г. у галасах відавочцаў» (1—2/2006).   гісторыя  ірына раманава 2 arche 12 2011 паводле няпоўных звестак, толькі за тры з паловай першых месяцаў 1930 г. адбылося больш за 500 сялянскіх выступленняў 7 . Найбольшага размаху мяцяжы дасягнулі ў сакавіку. Іх колькасць толькі за адзін гэты месяц па СССР склала 6,5 тыс., а агульны лік удзельнікаў — 1,6 млн. чалавек 8 . Дамінантай «сакавіцкай ліхаманкі» 9  сталі выступленні, якія  ўлада кваліфікавала як «бабскія бунты».  Амерыканская даследчыца Лін Віёла тлумачыць тэрміналогію гэтага  ўладнага дыскурса такім чынам: «Баба» абазначае жанчыну, якая жыве ў вёсцы згодна з прынятымі  ў ёй звычаямі. «Баба» часта лічыцца непісьменнай, некультурнай, заба -  боннай, ахвотнай да чутак, гатовай з любой нагоды кінуцца ў істэрыку […]  Прыметнік «бабскі» надае асаблівае адценне і ўзмацняе наступны за ім назоўнік. Бунт — спантанны, некантраляваны і нястрымны выбух  сялянскага пратэсту супраць уладаў 10 . Такім чынам, ужо ў самім словазлучэнні «бабскія бунты» адбівалася выса  - камернасць уладаў у адносінах да сялянак і іх дзейнасці: мелася на ўвазе, што цёмныя, наіўныя і прыгнечаныя жанчыны-«бабы» прымалі ўдзел ў адвольных, беспрычынных хваляваннях — бунтах. 7 Сарокін А. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917—1990-я гады). Мінск,1999. С. 88. 8 Ивницкий Н.А. Голод 1932—1933 в СССР… C. 55. 9 Назва «сакавіцкая ліхаманка» («мартовская лихорадка») пайшла ад аднаго чыноўніка-камуніста, які выкарыстаў яго для абазначэння хвалі беспарадкаў, што мелі месца ў гэты час на вёсцы. Гл.: Виола Л. Крестьянский бунт… 10 Виола Л. Крестьянский бунт… 1 Касцюк М. Калектывізацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4. Мінск, 1997. С. 18. 2 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 4-п, воп. 21, спр. 392, арк. 141—145. 3   Бальшавікі падзялілі ўсе сялянскія гаспадаркі паводле іх маёмаснага стану на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Напачатку 1930-х гг. у выніку рэалізацыі палітыкі «ліквідацыі кулацтва як класа» заможных сялян не засталося, у той час як тэрмін «кулак» усё адно захаваўся, пераўтварыўшыся ў абразлівы ярлык, які навешваўся ўладамі самым адвольным чынам: кула  - ком (з усім вынікаючымі адсюль наступствамі) станавіўся кожны, хто не хацеў прымаць удзел  у мерапрыемствах савецкай улады, не ўступаў у калгас ці, тым больш, аказваў уладам супраць - дзеянне. Паводле афіцыйна прынятых ацэнак, у 1920—1930-я гг. у БССР былі рэпрэсаваныя і высланыя за межы рэспублікі больш за 250 тыс. сялян. Гл.: Адамушка У. Рэпрэсіі палітычныя 1920—50-х г.  // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мінск, 2001. С. 175.Документы свидетельствуют. Из истории деревни накануне и в ходе коллективизации 1927—1932 гг. Москва, 1989. С. 23. 4 Тамсама. 5 Ивницкий Н. А. Голод 1932—1933 в СССР: Украина, Казахстан, Северный Кавказ, Поволжье, Центрально-Черноземная область, Западная Сибирь, Урал. Москва, 2009. С. 55. 6 Ивницкий Н. А. Репрессивная политика советской власти в деревне (1928—1933). Москва, 2000. 350 с.; Виола Л. Крестьянский бунт в эпоху Сталина: Коллективизация и культура крестьянского сопротивления. Москва, 2010. 367 с.  «Жанчыны вааруЖылісь коллямі і ідуць на нас у наступленне…»  arche 12 2011 3 Большасць выступленняў насілі лакальны характар і мелі даволі просты сцэнар: збіраўся натоўп жанчын, якія эмацыйна патрабавалі роспуску калгаса і вяртання ім іхнай маёмасці, раней абагуленай у калгасе, а таксама адкрыцця царквы і вызвалення кулакоў. Натуральна, улады не збіраліся задавальняць іх патрабаванні — больш за тое, у адказ ішлі пагрозы і абразы. Тады жанчыны пераходзілі да актыўных дзеянняў: збівалі замкі са складоў і хлявоў, разбіралі сельскагаспадарчы інвентар, жывёлу, насенне і г. д. Спробы супрацьдзеяння з боку ўладаў вялі да эскалацыі канфлікта, перарасталі ў бойкі, пры якіх часам мелі месца ахвяры. «Бабскія бунты» па СССР склалі больш за трэцюю частку масавых вы- ступленняў 1929 г. і амаль чацвёртую — выступленняў 1930 г. (у 1929 г. 486 выступленняў былі жаночымі, а ў 67 выпадках сярод іх удзельнікаў пераважа- лі жанчыны; у 1930 г. больш за 3700 выступленняў былі амаль выключна жа  - ночыя паводле свайго складу) 11 , прычым і ва ўсіх астатніх выпадках жанчыны складалі значну ю  частку бунтаўнікоў.Эпіцэнтрам падзей на Беларусі сталі раёны, калектывізаваныя амаль на 90%. Адгэтуль у цэнтр паведамлялася, што антыкалгасны рух, які ўзнік у кан - цы 1929 г. і пачатку 1930 г. у Петрыкаўскім раёне, хутка распаўсюдзіўся на  ўвесь Жыткавіцкі і частку Тураўскага раёнаў 12 . У вёсцы Бялёў Тураўскага раё - на кіраўніцтва беспарадкамі, якія мелі месца з 25 лютага па 1 сакавіка 1930 г.,  узяла на сябе жонка старшыні калгаса Ачапоўскага, «якая першая збіла замкі са склада і першая пачала раздаваць жанчынам плугі» 13 .Начальнік мясцовага памежнага атрада Стабін паведамляў у АДПУ: «Усе гэтыя хваляванні перадаваліся ад аднаго сельсавета ў другі шляхам сувязі праз хадакоў, распаўсюджваючы чуткі аб тым, што ў іншых сельсаветах на  - сенне ўжо разабрана» 14 . 27 лютага хваляванне дакацілася да раённага цэнтра Жыткавічы. 28 лютага жанчыны вёскі Грэбень павыпускалі з хлявоў абагу - леную жывёлу, а 1 сакавіка перашкодзілі выйсці на працу ўсім калгаснікам, пабілі камсамольца, які паспрабаваў «спыніць беспарадкі шляхам угавораў», а таксама падпалілі калгасную стайню 15 .Жанчыны з вёскі Пухавічы 27 лютага 1930 г. запатрабавалі не толькі вяр - тання ім маёмасці, але і вызвалення арыштаваных кулакоў ды вяртання царк - вы. На трэці дзень да жанчын (каля 100 чалавек) далучыліся мужчыны (каля 50 чалавек), якія вярнуліся з лесавывазак. Нягледзячы на тое, што інвентар быў разабраны, выступленні прыцягваліся і ў наступныя дні. Адначасова бунт пачаўся ў вёсцы Замошша  16 . 11 Ивницкий Н. А. Репрессивная политика… 12 НАРБ. Ф. 4-п, воп. 21, спр. 208, арк. 85—91. 13 Тамсама. 14 Тамсама. 15 Тамсама. 16 Тамсама.  ірына раманава 4 arche 12 2011 Спроба бальшавікоў сыграць на традыцыйным антаганізме паміж бядняц - кай і заможнай часткамі вёскі правалілася. Больш за тое, беднякі-калгаснікі выступілі ў абарону «сваіх» кулакоў. Так, жанчыны ў вёсцы Дзедаўка не спыніліся на разборы сваёй маёмасці, якая мела месца 3 сакавіка, але з мэтай вызвалення арыштаваных кулакоў накіраваліся ў вёску Людзяневічы. У той жа дзень у вёсках Юркевічы і Гулевічы каля ста жанчын і нязначная колькасць мужчын (сярод іх былі п’яныя, узброеныя нажамі, палкамі) выгналі з кулацкіх дамоў заселеныя туды сем’і беднякоў, пасялілі ў іх ранейшых гаспадароў, забралі з абагуленых хлявоў кулацкую жывёлу і расставілі яе па кулацкіх хля - вах 17 . У вёсцы Лагвошчы Жыткавіцкага раёна ў абарону высыланага кулака выступіла практычна ўся вёска, людзі дэманстратыўна ўсялялі кулака ў сваю хату з іконай і белым штан - дарам. З гэтым штандарам дэманстравалі па ўсёй вёсцы і выкрыквалі: «Даёш Пілсудскага». Натоўп сарваў чырвоны штандар, які быў на доме гэтага кулака, дзе знаходзілася праўленне калгаса, і пачапілі белы штан - дар 18 . У выніку гэтага тагачасны сакратар ЦК КП(б)Б Іван Васілевіч на красавіцкім (1930 г.) пленуме ЦК КП(б)Б мусіў канстатаваць, што «мы ў Беларусі мелі сутычкі ў звязку з высяленнем кулацтва ў тых мясцох, дзе збіралася сялянства, выступала і казала, што мы не дадзім кулака» 19 .Сялянская вайна супраць калектывізацыі вымусіла ўрад унесці карэкты - вы ў першапачатковыя планы і на некаторы час адступіць. Сам Іосіф Сталін сваім артыкулам «Головокружение от успехов» (газета «Правда» ад 2 сакавіка 1930 г.) усклаў усю віну за «перагібы» падчас калектывізацыі на мясцовых выканаўцаў. Аднак замест таго, каб супакоіць хваляванні, артыкул выклікаў нечаканы эфект: сяляне, спасылаючыся на правадыра («Сталін сказаў, што рана яшчэ будаваць калгасы»), пачалі масава з калгасаў уцякаць. Спробы мяс - цовага начальства перашкодзіць гэтаму толькі падлілі масла ў агонь. Супраціў дасягнуў свайго апагею.Вышэйзгаданы начальнік памежнага атрада Стабін даводзіў, што па ста  - не на 4 сакавіка на яго ўчастку ўжо ва ўсіх населеных пунктах адбываўся разбор насення, абагуленай маёмасці; ён адзначаў таксама, што да жаночых беспарадкаў прымыкаюць мужчыны. Канфлікт развіваўся па нарастаючай. У вёсцы Баравое 4 сакавіка 1930 г. быў сарваны з сельсавета і спалены чырво - ны сцяг, «у адрас камсамольцаў і членаў партыі, а таксама членаў сельсаве - та сыпаліся пагрозы расправай» 20 . У вёсцы Дагавошча бунтаўнікі выйшлі з паляўнічымі стрэльбамі з мэтай расправы з камуністамі і камсамольцамі: 17 НАРБ. Ф. 4-п, воп. 21, спр. 208, арк. 90—91. 18   Тамсама. Спр. 278, арк. 70—79. 19 Тамсама. Спр. 233, арк. 14, 17. 20 Тамсама. Спр. 208, арк. 90—91.  «Жанчыны вааруЖылісь коллямі і ідуць на нас у наступленне…»  arche 12 2011 5  Па дакладных дадзеных, якія маюцца, да 8 сакавіка рыхтуецца ў вё -  сках Жыткавіцкага раёна паход з дэманстрацыяй на Жыткавічы з мэ - тай вызвалення арыштаваных кулакоў. Сярод удзельнікаў беспарадкаў пачынаюць пагаворваць аб неабходнасці арганізаванага паўстання […]  У цэлым становішча на ўчастку атрада з кожным днём становіцца  больш складаным і без прыняцця рашучых мераў аднавіць становішча не будзе магчыма  21 . Масавыя выступленні ў вёсках Ляскавічы Петрыкаўскага раёна і Ляхавічы Жыткавіцкага раёна суправаджаліся арыштамі ўпаўнаважанага акругі, мясцо - вых супрацоўнікаў 22 . У адрозненне ад рэакцыі на выступленні мужчын, якая звычайна зводзілася да рэпрэсій 23 , адказ на жаночыя масавыя акцыі быў больш мяккім. Бальшавікі тлумачылі «авангардную ролю» жанчын ў барацьбе супраць калектывізацыі іх нізкім культурным і палітычным узроўнем, «няправільным падыходам» да іх з боку сельскіх партыйных работнікаў і, нарэшце, дзейнасцю кулакоў і падкулачнікаў, якія скарысталі жаночыя страхі і схільнасць да істэрыі. Па  - водле Л. Віёлы, «савецкая ўлада пазбавіла сялянак усіх класавых атрыбутаў, паставіўшы ў галаву вугла іхны пол, тым самым адмаўляючы ім у наяўнасці якой-небудзь свядомасці і самастойнасці» 24 .Расійскі гісторык Мікалай Іўніцкі прыводзіць цікавыя звесткі пра спосабы ліквідацыі жаночых выступленняў па ўсім СССР: з 317 жаночых выступленняў, пра якія вядомыя спосабы іх ліквідацыі, у 213 выпадках (67,2%) прымяняліся  ўгаворы і тлумачэнні, у 57 выпадках (18%) — задавальненне патрабаванняў, у 40 (12,6%) — арышты актыўных удзельнікаў і ў 7 выпадках (2,2%) — прымя - ненне ўзброенай сілы. Найбольшая колькасць задушаных пры дапамозе сілы выступленняў прыходзіцца на час «сакавіцкай ліхаманкі». Паводле дадзеных па СССР, за ўвесь 1930 г. сілай было задушана 993 выступленні, з іх 807 — у сакавіку 25 . 21 Тамсама. 22 Тамсама. Спр. 392, арк. 141—145. 23 Напрыклад, паводле звестак са справаздачы наркама ўнутраных спраў: «У калгасе вёскі Тонеж, якая складаецца з 80 двароў, пасля праведзеных арыштаў усё мужчынскае насельніцтва складае 3 чалавекі […] У калгасе «Чырвонаармеец» Плешчаніцкага раёна ў 1937 г. рабочых мужчын было 29, з іх у канцы года і пачатку 1938 года — арыштавана 23». Гл.: НАРБ. Ф. 4-п, воп. 21, спр. 1392, арк. 199. Падчас правядзення перапісу 1926 г. доля мужчын па БССР была 48,4 %. Дысбаланс палоў тлумачыўся наступствамі Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, і гэтая дэмаграфічная дэ - фармацыя ў нармальных сацыяльных умовах за дзесяць гадоў паміж перапісамі павінна была згладзіцца. Аднак у 1937 г. дыспарытэт у суадносінах палоў стаў яшчэ больш рэзкім — 46,9 %. Гл.: Жиромская В. Б., Киселев И. Н., Поляков Ю. А. Полвека под грифом «секретно»: Всесоюзная перепись населения 1937 года. Москва, 1996. С.63, 130. 24 Виола Л. Крестьянский бунт… 25 Ивницкий Н.А. Репрессивная политика…
Related Search
Similar documents
View more...
We Need Your Support
Thank you for visiting our website and your interest in our free products and services. We are nonprofit website to share and download documents. To the running of this website, we need your help to support us.

Thanks to everyone for your continued support.

No, Thanks